реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Венгры

реферат
p align="left">Шырокі водгук у аўдыторыі выклікаюць разнастайныя перадачы, прысвечаныя сям'і. Самая папулярная з іх - «Сямейнае кола» на працягу дзесяці гадоў збірала 80 % тэлеаўдыторыі. Рэдакцыя няспынна абнаўляе форму падачы матэрыялаў і закранае самыя вострыя праблемы сям'і. На пачатку 1990-х гг. перадача трансліравалася ў выглядзе тэлечасопіса. У сярэдзіне - у выглядзе дыскусійных «круглых сталоў» з удзелам запрошаных псіхолагаў і спецыялістаў. Напрыканцы 1990-х - дакументальна-гульнёвых тэлефільмаў, у якіх разыгрываліся тыповыя сітуацыі і здарэнні ў сучаснай сям'і. Сцэнарыі перадачы пішуць вядомыя драматургі. Каб падтрымліваць дух плённага спаборніцтва, над перадачай працуе некалькі творчых брыгад.

Крыху саступаюць у рэйтынгу папулярнасці «Сямейнаму колу» перадачы «Сямейны магазін» і «Жыццё скрозь гады». Актыўнае сцвярджэнне маральных пачаткаў сямейнага жыцця пры поўнай адсутнасці сухой павучальнасці стварае не толькі прыцягальнасць, але і надае гэтым перадачам практычную карысць. Тэмы і сюжэты для чарговых перадач часта падказваюць самі тэлегледачы ў сваіх лістах або тэлефонных званках.

Навукова-папулярныя перадачы займаюць у сетцы вяшчання 4 % агульнага а'ёму. Яны прысвечаны пераважна найноўшым дасягненням у галіне прыродазнаўчых навук. Як сцвярджаў у інтэрв'ю адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага канала Собул Ласлоў-Жод, у перыяд трансфармацыі грамадска-эканамічнага ладу тэлебачанне выконвае не толькі асветніцкія і забаўляльныя функцыі, але і вучэбна-інструктарскія і арганізацыйныя. У той час як энэргаўзбраенне прамысловасці, масавая камп'ютэрызацыя вытворчасці, структура гандлю і абслугоўвання насельніцтва рэзка змяніліся, сістэма павышэння кваліфікацыі не паспявае своечасова перападрыхтаваць кадры. Цыклы навукова-папулярных перадач якраз і разлічаны на тое, каб дапамагчы сучаснаму спецыялісту ў вырашэнні задач, якія паўстаюць у вытворчасці.

Дадзеныя цыклы перадач разлічаны пераважна на навуковую грамадскасць (прынамсі, па колькасці навукоўцаў на душу насельніцтва Венгрыя і Беларусь практычна не адрозніваюцца). Згодна прапанове шырокавядомага ў краіне фізіка, прафесара Дзёрдзя Маркса, зробленай на пачатку перыяду трансфармацыі, сувязь тэлебачання з навукай вызначаюць, зыходзячы з чатырох галоўных крытэрыяў:

* сістэмнае адлюстраванне ў тэлеперадачах дасягненняў венгерскай і сусветнай наукі;

* суадносіны паміж глыбінёй навуковай інфармацыі і формай яе падачы па тэлебачанні;

* уплыў навукова-папулярных праграм ТБ на ступень своечасовай інфармаванасці масавай аўдыторыі;

* супадзенне меркаванняў адносна зместу навуковых перадач у зычайных гледачоў, прафесійных навукоўцаў і тэлевізійных кіраўнікоў.

З дапамогай даследаванняў па дадзеных крытэрыях са значнай доляй дакладнасці выяўляецца колькасны і якасны склад тэлегледачоў кожнай навуковай рубрыкі, каб больш поўна задаволіць іх інтэлектуальныя запыты.

Сацыялагічныя даследаванні аўдыторыі спадарожнічаюць і працэсу стварэння культурна-асветніцкіх перадач, якія займаюць 3,5 % у агульным аб'ёме тэлевяшчання. Сярод разнастайных цыклаў гэтай тэматыцы найбольшай папулярнасцю карыстаецца штотыднёвая перадача на першай праграме «Студыя-2002». Першы выпуск выйшаў у эфір у 1980 годзе і меў назву «Студыя-80». Лічбы ў назве штогод змяняюцца, падкрэсліваючы тым самым актуальнасць перадачы. Вядучыя і рэпарцёры «Студыі» знаёмяць гледачоў са значнымі падзеямі ва ўсіх сферах культурнага жыцця Венгрыі, а таксама навінамі з-за мяжы.

Рубрыка «Мастацкі твор тыдня» транслюецца ў чацвер за 5 хвіл. да пачатку вячэрніх тэленавін. За такі кароткі прамежак эфірнага часу глядач бачыць адзін з шэдэўраў мастацкіх галерэй Венгрыі. Экран тэлевізара дае магчымасць уважліва і паслядоўна ўгледзецца ў маляўнічае палатно, зачаравацца гармоніяй цэлага, суадноснасцю ўсіх частак, вытанчанасцю і дакладнасцю дэталяў. Дыктарскі тэкст адсутнічае - толькі музыка той эпохі, у якую стваралася карціна. Тэмпарытм мантажу і прынцып раскадроўкі адпавядаюць стылёвым асаблівасцям жывапісу.

На вячэрнім канале па суботах перад пачаткам забаўляльнага блока перадач транслюецца рубрыка «Вершы для ўсіх» - на працягу 5 хвіл. адзін з папулярных акцёраў чытае вершы свайго любімага паэта.

Высокі рэйтынг папулярнасці мае і цыкл перадач «Граем у тэатр» - забаўляльная экскурсія за кулісы, спроба цікава распавесці пра спецыфіку драматычнай літаратуры, задачы сучаснай тэатральнай рэжысуры, асаблівасці акцёрскага майстэрства, пазнаёміць гледачоў з тайнамі тэатральнага мастацтва.

Значна больш, чым на беларускіх каналах, трансліруецца ў венгерскім эфіры тэлевіктарын. Калі ў Расіі самай папулярнай тэлевіктарынай з'яўляецца «Поле цудаў», добра знаёмая беларускаму гледачу, дык у Венгрыі - «Красворд», якая выйшла ў эфір у тым жа 1994 г. Венгерскі аналаг Паўла Якубовіча - абаяльны мастацтвазнаўца Іштван Ваго, які сам піша сцэнарыі перадачы і распрацоўвае складаныя пытанні, якія тычацца, зразумела, з'яў венгерскай і сусветнай культуры. Такім чынам, «Красворд» спрыяе пашырэнню кругагляду масавай аўдыторыі.

У віктарыне ўдзельнічаюць чатыры каманды: дзве экспертныя каманды «А» і «Б», у якія ўваходзяць вядомыя акцёры, рэжысёры, журналісты, мастацтвазнаўцы і навукоўцы, і дзве каманды гульцоў, таксама «А» і «Б», членамі якіх з'яўляюцца звычайныя гледачы розных прафесій. На пытанні Іштвана Ваго адказваюць экспертные групы, а каманды гульцоў вызначаюць - правільны прагучаў адказ ці не. Адказы экспертаў групы «А» ацэньвае адпаведна каманда тэлегледачоў «А». Калі каманда правільна ацаніла адказ экспертаў, пагадзілася з ім ці палічыла памылковым, і сам вядучы прызнаў ацэнку справядлівай, каманда тэлегледачоў атрымлівае 2 ачкі. У выпадку няправільнай адзнакі - нуль. Эксперты абіраюць для адказаў на пытанні розных прадстаўнікоў са свайго асяроддзя. Тэлегледачы - ініцыятыўную групу, якая кіруе камандай падчас гульні. Гульня, якая патрабуе здольнасці псіхалагічна дакладна арыентавацца ў сітуацыі, часта спараджае забаўныя непаразуменні і імправізацыйныя жарты. У студыі ствараецца атмасфера інтэлектуальнай разняволенасці, гледачы і эксперты захапляюцца эрудыцыяй сваіх калег, жартуюць з памылковых адказаў.

Стабільна высокія рэйтынгі папулярнасці маюць і яшчэ два праекты Іштвана Ваго. Першы - шоў «Квіз», у якой адзін з трох удзельнікаў, пасля пэўных этапаў гульні, уваходзіць у кабіну, дзе пад паветраным ціскам круцяцца грашовыя купюры. Тую колькасць грошай, якія здолее злавіць спецыяльнымі пальчаткамі за 3 хвіл., гулец мае права забраць з сабой. У другім праекце - «Два або нічога» - на пэўным этапе ўдзельнік, адгадваючы слова, або падвойвае суму набраных балаў, калі называе правільную літару, або губляе ўсё. Галоўны прыз «Два або нічога» - аўтамабіль, ключы ад якога ўручаюць прама ў студыі.

Другім у рэйтынгу папулярнасці тэлевядучым лічыцца шоўмен Урідэрікус Шандор. Яго штовячэрняе «Урідэрікус шоў» збірае каля экранаў тэлевізара каля 70 % гледачоў розных узростаў. Перадача грунтуецца на цікавых размовах, які Шандор вядзе з уласцівым яму пачуццём гумару са знакамітасцямі. Рэйтынг у 65 пунктаў (адзін пункт прыблізна роўны аднаму працэнту гледачоў) мае і другі праект Урідэрікуса Шандора - гумарыстычна-побытавая тыднёвая перадача «Венгеры - размова ні пра што». У адным з яе выпускаў супрацоўнікі творчай брыгады перанеслі інтэр'ер цэлай кватэры ў тэлестудыю, куды запрасілі кватарантаў і прапанавалі ім праверыць наяўнасць усіх рэчаў. Пакуль жыльцы даследавалі ўласны гардэроб, Урідэрікус Шандор падтрымліваў з імі жартаўлівую размову. Напрыканцы перадачы жыхары, якія ўпэўніліся, што тэлевізіёншчыкі нічога не скралі, атрымалі турыстычную пуцёўку на Багамы плюс еўрарэмонт у кватэры, куды старанна вярнулі іх рэчы.

Шмат увагі надаецца на венгерскім тэлебачанні і дзіцячым перадачам. Напрыклад, любімая ў дзяцей штодзённая прыродазнаўчая перадача «Куцко» вучыць даглядаць агарод, сад, пакаёвыя расліны і жывёл. Штотыднёвая перадача «Што трэба ў дарогу» вучыць, як рыхтавацца ў турыстычную вандроўку, знаёміць з айчыннымі славутасцямі. Штовячэрняя казка для дзяцей «У гасцях у Мацко» завяршаецца рытуалам, якія падказвае маленькім гледачам форму паводзін - лялечнае медзведзяня Мацко, рыхтуючыся легчы спаць, паслядоўна чысціць зубы, мые лапкі, пераапранаецца ў піжаму.

Сярод маладзёвых тэлепраграм пераважаюць віктарыны. Самай знакамітай сярод іх з'яўляецца штомесячная «Хто што ўмее». Яе арганізатарамі сумесна з тэлебачаннем выступаюць Інстытут народнай творчасці (Будапешт) і Міністэрства асветы. У віктарыне прымаюць удзел падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 26 гадоў з розных рэгіёнаў Венгрыі. Спаборніцтвы адбываюцца ў некалькі этапаў, пачынаючы з раённых, і ўся краіна мае магчымасць сачыць за сваімі фаварытамі на працягу паўгода. Раённыя спаборніцтвы трансліруюцца ў запісе. Спаборніцтвы пераможцаў у іх дэманструюцца ў прамым эфіры і доўжацца 5-6 гадзін. Кожны удзельнік дэманструе ўмельства ў самых розных галінах - мастацкія чытанне і свіст, дэманстрацыя фокусаў, ігра на любімых інструментах і г. д.

Прызом у іншай маладзёжнай штомесячнай віктарыне пад назвай «Хто што ведае» з'яўляецца права на паступленне ва універсітэт без экзаменаў. Перамога ў віктарыне «Шукаем рэпарцёра» дае права на працу ў радыё- або тэлеэфіры ў якасці паўнавартаснага журналіста.

Значнае месца ў венгерскім тэлеэфіры займаюць тэлесерыялы пераважна замежнай вытворчасці. Самым карысным у гэтай сітуацыі з'яўляецца вялікая колькасць асветніцкіх дакументальна-пастановачных серыялаў, напрыклад, прысвечаныя экспедыцыям знакамітага Іва Кусто «Тайны мора», італьянскія тэлефільмы пра архітэктурныя, скульптурныя і жывапісныя шэдэўры Ватыкана, нямецкія фільмы пра кампазітараў і г. д.

Прызнаючы безумоўную перавагу замежных тэлекарцін у сваім эфіры, венгерскія тэлевізіёншчыкі не лямантуюць з гэтай нагоды, але спрабуюць актыўна кааперыравацца з тэлеарганізацыямі заходніх краін на глебе сумеснай вытворчасці. Напрыклад, 16-серыйны гісторыка-біяграфічны касцюмны серыял «Ферэнц Ліст» ствараўся з дапамогай карпарацый «РАІ» (Італія), «Клаўдзія Біондзі філмз» (Франця) і «Лондан траст прадакшн лімітэд» (Вялікабрытанія). Сумесна з Гамбургскім тэлебачаннем ствараўся 12-серыйны фільм «Альберт Эйнштэйн». Сумесна з Лонданскім тэлебачаннем - 10-серыйны тэлефільм «Вагнер», у якім здымаліся 5 тысяч статыстаў і які быў прызнаны самым дарагім біяграфічным серыялам у гісторыі сусветнага тэлебачання.

Нельга не ўзгадаць і яшчэ адну своеасаблівую рысу венгерскага тэлебачання - прамыя трансляцыі спектакляў з усіх тэатраў краіны. Нягледзячы на тое, што Венгрыя - краіна высокай тэатральнай культуры, тэлебачанне ўлічвае, што 60 % насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасці і мае магчымасць знаёміцца з тэатральным мастацтвам толькі праз тэлевізар.

З другой палавіны 1990-х гг. тэлебачанне ўступіла ў эпоху сур'ёзнай канкурэнтнай барацьбы з відэастудыямі і кампаніямі кабельнага ТБ. Аднак нягледзячы на песімістычныя прагнозы, якіх шмат рабілася на працягу апошніх гадоў, тэлебачанне захавала значную частку сваёй аўдыторыі, у тым ліку і моладзь. Дамаглося яно гэтага за кошт няспыннага паляпшэння якаснага ўзроўню сваіх перадач. Гэта стала магчымым за кошт ільготнага падаткаабкладання і буйных дзяржаўных інвестыцый у тэлеіндустрыю, бо венгерскія ўрады заўсёды разумелі, што аўдыёвізуальныя СМІ фарміруюць сацыяльнае, палітычнае і культурнае аблічча нацыі. І менавіта таму венгерскія СМІ не столькі саступаюць свае пазіцыі «інфармацыйным гігантам» ЕС і ЗША, колькі актыўна канкурыруюць з імі.

ЛIТАРАТУРА

1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.

2. Дапаможнк для журналста Цэнтральнай Усходняй Еропы. Мн., 1995.

3. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1994. № 4.

4. Корнилов Е. Журналистика на рубеже тысячелетий. Ростов-на-Дону, 2002.

5. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.

6. Средства массовой информации стран Центральной и Юго-Восточной Европы в конце 1989 - начале 1990 годов // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10. 1991. № 2. С. 38-79.

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.