реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

реферат
p align="left">Рэцэнзіі можна аб'яднаць у розныя тыпалагічныя групы, згодна з той ці іншай характарыстыкай.

Паводле аб'ёму:

1. Вяікая рэцэнзія, альбо гранд-рэцэнзія. Яна характэрна, як правіла, для спецыялізаванага выдання. І пішуць яе журналісты кампетэнтныя і аўтарытэтныя.

2. Маленькая рэцэнзія, альбо міні-рэцэнзія. Яна распаўсюджана больш шырока, чым вялікая. Уключае сёння каля паўтары тысячы знакаў. Маленькая рэцэнзія можа быць пазбаўлена аналітыкі і аргументацыя фактаў, і тады будзе аднесена да групы інфармацыйных жанраў.

Паводле колькасці твораў, што аналізуюцца:

1 Монарэцэнзія. Яна разглядае ўсяго адзін твор, але можа мець параўнанні і правядзенне аналогій.

2 Полірэцэнзія асвятляе некалькі твораў і сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле відаў мастацтва:

1 Літаратурная

2 Тэатральная

3 Музычная

4 Кінарэцэнзія і г. д.

Журналіст-крытык звяртаецца да твораў сучаснасці (за выключэннем асобных выпадкаў). Музыказнаўца можа даследаваць і мінулае.

Даследчыца Таццяна Арлова вылучае ў рэцэнзіі асветніцкую, выхаваўчую, рэкамендацыйную функцыі.

Рэцэнзія фактычна не закранае класічную музыку. “Прафесіяналы заўжды мала цікавіліся музычнай крытыкай, аддаючы перавагу музыказнаўству. Яшчэ менш іх цікавіць музычная журналістыка. Такім чынам, музычная журналістыка ў сферы акадэмічнай, фальклорнай і духоўнай музыкі амаль не функцыянуе” [1; 37-38]

Такім чынам, рэцэнзія - гэта аналітычны, крайне суб'ектыўны жанр, асноўнай мэтай якога з'яўляецца адзнака мастацкага твора.

Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1. Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ

Поле культуры і інфармацыі ў дваццаць першым стагоддзі неабдымнае. Натуральна, асвятліць яго цалкам таму ці іншаму выданню проста немагчыма. Ды і кожная газета/часопіс разлічана на пэўную аўдыторыю са сваімі густамі. Такім чынам, на старонкі павяровага СМІ альбо ў прастору інтэрнэт-партала трапляюць рэцэнзіі толькі на абраныя кружэлкі.

“Тузін гітоў” - слушны музычны партал, самае знакамітае сецявое выданне пра айчынную музыку, што размяшчаецца па адрэсе http://music.fromby.net. Быў заснаваны ў 2003 годзе, аўтар ідэі - выпускнік журфака БДУ Сяргей Будкін. Мова парталу - выключна беларуская. І, што характэрна для інтэрнэт- медыяў, тарашкевіца. “Тузін гітоў” займаецца выключна беларускай музыкай. Канцэнтруецца збольшага на рок-музыцы, хаця трапляюць час ад часу ў ягоную электронную прастору і “папсавікі” - галоўнае, што беларусы! Але ж іх “тузінаўцы” нядужа шануюць.

У прамежак з 2003 года і да сярэдзіны красавіка 2007 года на “Тузіне гітоў” сабралася каля 60 рэцэнзіяў на беларускія кружэлкі. Партал аператыўна рэагуе на музычную навінку і неадкладна піша рэцэнзію. Галоўны рэцэнзент - Сяргей Будкін. Раней даволі актыўна выступаў ў іпастасі музычнага крытыка на “Тузіне” журналіст Анатоль Мяльгуй, але ж сёлета пакінуў выданне. Заўважаны таксама Таня Засусьвецкая і Алег Кпінаў ( а калі па-руску Замировская и Климов), Сяргей Балахонаў. Сяргей Будкін - яшчэ і штатны журналіст “Нашай нівы”, таму рэцэнзіі ягоныя з электроннага “Тузіна” перамяшчаюцца на папяровыя газетныя старонкі.

Сяргей Будкін, мяркуючы па рэцэнзіях, за музыкай ўважліва назірае не год і не два. Зрэшты, любы сапраўдны рэцэнзент - слухач са стажам. У стылях ён не надта корпаецца, але выдае час ад часу ў сваіх тэкстах звесткі з нядаўняй гісторыі. Пра кружэлку “Жыве рок-н-рол” гурта “BN»: “ Гэты альбом мусіў бы выйсці недзе на перабудовачным зломе, калі была мода на скуранкі і надпісы ў пад'ездах АC/DC, калі заканадаўцамі нефармальнай моды ў нашай вялікай краіне быў Judas Priest ды Black Sabbath, а ўся моладзь раўла на канцэртах ім падобных «Жыве рок-н-рол!!!». Тады гэта было актуальна.” [11; article/462/ ] Пра альбом «Жизнь бьёт ключом» гурта Вирус Лиха: « «Вірусаў» давялося бачыць яшчэ на пачатку іхняй кар'еры -- год восем таму. Тады іх папулярнасць яшчэ не выходзіла за межы аднапакаёвай кватэры на праспекце Пушкіна, у якой яны рэпетавалі, але ўжо тады адчувалася, што пойдуць яны далёка”

[ 11; article/536/]

Як і амаль кожны музычны крытык, Будкін звяртаецца да параўнанняў і правядзення аналогіяў. У рэцэнзіі на дыск ўжо прыгаданага вышэй гурта Вирус Лиха ён піша: “ Такое мог бы напісаць Сяргей Міхалок, калі б у яго замовіла песень Жана Агузарава.”

Тэксты Будкіна даволі лаканічныя, але змястоўныя, у іх шмат цікавых фактаў. І напісаныя яны якаснай беларускай мовай. Стыль спадара Сяргея, на мой суб'ектыўны погляд, даволі сімпатычны, але не стае ягоным сказам нейкай вытанчанасці, далікатнасці, грацыёзнасці і лёгкасці. Малавата вобразаў, якія б маглі крануць і замацавацца ў памяці. Я мяркую, ягоныя тэксты адрасаваны хутчэй сярэднестатыстычнаму меламану, чым прафесійнаму музыку.

Самавітая фігура ў айчыннай музычнай крытыцы журналіст Вітаўт Мартыненка. Ягоныя рэцэнзіі друкуюцца на старонках газет “Переходный возраст”, “Музыкальная газета”, “Товарищ”, “Белорусы и рынок”. Вітаўт Мартыненка, па словах прадусара Віталя Супрановіча, “давёў, дзе сваё, а дзе чужое на Беларусі[21; 5] . Мартыненка спецыялізуецца выключна на беларускамоўных гуртах.

Нягледзечы на сталы ўзрост, Вітаўт піша па-моладзеваму, па-мадэрноваму. Піша эмацыйна, і не баіцца ставіць у патрэбнай колькасці клічнікі. Ён не грэбуе слэнгам і неалагізмамі. Лагічна, бо асвятляе чытачу альтэрнатыўную музыку, рок. “Круты гітарны драйв гэтаму альбому забяспечыў легендарны Юры Задзіран” [ 18; 2 ] Стыль жа Мартыненкі лёгкі і зграбны.

Калі плошча выдання дазваляе, Мартыненка выступае з адносна разгорнутымі рэцэнзіямі (напрыклад, у “Музыкальной газете”) І па аб'ёму, інфармацыйнасці і грунтоўнасці яны, на мой погляд, нумар адзін у “Музыкалцы”. Ён падчас адхіляецца непасрэдна ад аналізу дыска, падаючы займальную пабочную інфармацыю.

Мартыненка аддана любіць беларускую музыку. Ён не шкадуе добрых словаў, умее захапляцца, часцяком ужывае азначэнні накшталт “найталенавіцейшы”, “легендарны”. Але, мне падаецца, падчас дапускае відавочныя перабольшванні, выхваляючыся нашымі талентамі і папулярнасцю беларускай музыкі. Напрыклад, пра гурт UR' IA ён упэўнена паведамляе: “Вось ён, беларускі Led Zeppelin новага стагоддзя…” [ 18;2 ]

Рэцэнзіі Вітаўта аптымістычныя. І не толькі таму, што ён бачыць беларускіх музыкаў здольнымі і таленавітымі. Мартыненка не пазбаўлены пачуцця гумару, што вельмі пасуе рэцэнзенту. Так, напрыклад, на вокладцы сольнага альбома Наталлі Матыліцкай “Пчолачка” - Матыліцкая загорнутая ў клятчастую аўтэнтычную накідку. Мартыненку такое ілюстраванне кружэлкі прыйшлося недаспадобы - маўляў, такая прыгожая жанчына і хавае сваю прыгажосць, загарнуўшыся ў накідку! Ён высвейвае вокладку так: “Уявіце сабе такую карцінку: Галівуд рэкламуе новы фільм плакатам, дзе шыкоўная Шэран Стоўн… у кірзавых ботах выглядвае з сабачай будкі… Немагчыма? Вядома, бо прывабнае мусіць быць прывабным…” [ 19;2]

Значная асоба ў беларускай музычнай журналістыцы - рэдактар “Музыкальной газеты” і часопіса “НОТ 7” Алег Клімаў. Ён адзін з галоўных рэцэнзентаў у вышэй прыведзеных выданнях. Асноўная рыса, якой вылучаюцца ягоныя агляды, - лаканічнасць. Падчас ягоны тэкст можа складацца з 2-3 сказаў. Прыявядзем без скарачэнняў рэцэнзію на альбом “Времена” Юрыя Лоцманава. “Рокешнік, рыім-энд-блюз айчыннай школы - мілы, з бухлом, з комлексамі, з любоўнымі перажываннямі, дварова-рамантычны. «Многие из наших», « Пил водку» »[ 25;31] Лаканічна, але без “вады”. Камусьці такі падыход, безумоўна, прыйдзецца па густу. Не стамляе, можна чытаць у грамадскім транспарце. Ну, а для кагосьці будзе занадта неаргументавана і проста.

Як музычны крытык выступае і журналіст Анатоль Мяльгуй, які разам з Мартыненкам выдаў кнігу рэцэнзій “222 альбомы беларускага року”. Раней Мяльгуй працаваў у “Ліме”, на партале “Тузін гітоў”. Сёння друкуецца фактычна толькі ў “Музыкальной газете”. Музыкай ён захапляецца з ранняга юнацтва, мае пэўны досвед і, натуральна, густ, які развіваўся не адзін год. Анатоль так жа, як і Мартыненка, займаецца толькі беларускай музыкай з тэкстамі на беларускай мове. Часцей за ўсё гэты журналіст піша пра фольк. Ён ўмее чуць музыку і ўмее захапляцца ёй. Але, на мой погляд, стыль Мельгуя пазбаўлены патрэбнай журналісту грацыёзнасці, бязважкасці, каларытнасці і яркасці.

Таццяна Заміроўская піша рэцэнзіі ў “БелГазете», часопісе «Развлечение и Отдых”. Даследчыца Таццяна Арлова заўважыла, што Заміроўская са сваім прагрэсам хутка дасягне такога ўзроню, што ейныя тэксты будуць найсамперш адрасаваны музыкам, а не сярэднестатыстычнаму слухачу. Стыль напісання Заміроўскай у меру мудрагелісты і вобразны.

Музычны крытык, ля якога не пройдзеш міма, - Віктар Пазднякоў. Ягоныя рэцэнзіі час ад часу з'яўляюцца ў часопісе “НОТ 7”, ён працуе ў сеціве на партале telegraf.by. Спецыялізуецца не толькі на беларускай сцэне, але і на сусветнай. Я мяркую, ён піша вельмі абгрунтавана і густоўна.

Адзінае ў Беларусі спецыялізаванае выданне пра музыку - часопіс “HOT 7”( “Хот сэвэн”) Ён выдаецца тыражом каля 2000 экзампляраў, раз на два месяцы, шэф-рэдактар - Алег Клімаў.

Рэцэнзіі (выключна на не-беларускую музыку) размяшчаюцца ў другой палове выдання, займаюць каля 10 старонак.

Сярод рэцэнзентаў - О' К (Алег Клімаў), Арыман, Доктар Марозаў, Е.Горын. Многія, як бачым, падпісваюцца мянушкамі. Я думаю, гэта даволі паспяховы ход. Бо часопіс асвятляе альтэрнатыўную музыку, якая вельмі стасуецца з такім нефармальным падыходам. Акром таго, журналісты ўжываюць слэнг і размоўныя словы, што прывабна для рок-культуры і для моладзі.

Агляды ў “HOT7” пішуцца па-журналісцу лёгкай мовай, недзе - жартаўліва і з гумарам.

Рэцэнзіі на самыя розныя кружэлкі ( шмат,аднак, рокавых і джазавых) з'яўляюцца на старонках беларускага «Женского журнала». У часопісе шмат месца адводзіцца модзе, рэцэптам, артыкулам на тэму сямейнага шчасця. І, натуральна, музыка ў ім не першасная тэма. Рэцэнзіі даволі лаканічныя, але ў іх указваецца стыль, агульнае ўражанне і месца альбома ў творчасці каманды альбо асобнага творцы. Рэцэнзаваннем кіно, кніг і музыкі ў “ЖЖ” займаецца Настасся Касцюковіч, Лілія Камлюк, Алена Занкавец і Юля Дарафеева.

Такім чынам, хоць і не ў дасканаласці развітая, рэцэнзія ў беларускіх СМІ ёсць. У цэнтры ўвагі рэцэнзентаў - рок у яго ўсемагчымых формах, джаз, фолк. Беларускія крытыкы нядужа шануюць танную папсу.

З папяровай прэсы рэцэнзія перамяшчаецца ў Інтэрнэт. Найбольш запатрабаваныя ў сеціве - рэцэнзіі на “Тузіне гітоў”, якія найчасцей піша журналіст Сяргей Будкін.

У Беларусі няма сур'ёзных выданняў выключна для музыкаў. Таму і ўзровень рэцэнзій - “для меламанаў”. Зрэшты, даволі глыбокім аналізам музыкі і дакладнасцю вызначэння стыляў вылучаецца Таццяна Заміроўская.

Улетку 2006 года з'явілася кніга Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя “222 альбомы беларускага року”. Там - шэраг рэцэнзій на беларускія альбомы. Унікальна, што томік захаваў аўтарскі правапіс, ды і рэцэнзіі паўсталі ў поўным варыянце (а не скарочаныя, як у газетах). Там-сям рэаліі грамадскага жыцця вымалёўваюцца ды подыхам нядаўняй гісторыі павявае.

Паспяховая кніга “222 альбомы беларускага року” Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя, выдадзеная ўлетку 2006 года, даказала запатрабаванасць рэцэнзіі і ўзбагаціла беларускую журналістыку.

2.2. Практычнае напісанне рэцэнзіі

Арцемій Троіцкі параўноўвае рэцэнзію з анекдотам. Стройная камазіцыя, лаканічнасць і фінальная нота - абавязкова слушная, абавязкова ў час і каб кранула.

Якімі ж якасцямі валодае сучасны музычны крытык? Безумоўна, ён мае важкі культурны “бэкграўнд” за спінай і слухае, слухае, слухае музыку. У сучаснай музычнай рэцэнзіі распаўсюджаны параўнанні і правядзенне паралеляў, што без пэўнай эрудыцыі, вядома, немагчыма. “Трэба імкнуцца аналізаваць рэч. Аналізаваць лепш за ўсё метадам параўнання. Параўноўваць можна творы аднаго і таго ж артыста, творы артыстаў аднаго жанру і творы артыстаў розных жанраў” [7; 392] Аналізуючы творчасць айчынных выканаўцаў, рускія і беларускія журналісты часцяком абапіраюцца на еўрапейскую і амерыканскую сцэну. Сучасныя рэцэнзіі стракацяць уласнымі імёнамі ды назовамі каманд. Звернемся да рэцэнзіі на альбом “Чертополох” беларускага выканаўцы АТМАРАВІ. Аляксей Мажаеў піша: “ Раві, ад якога можна было чакаць пракуранага вакалу і нервовых акустычных спеваў, аказаўся ўладальнікам высокага і не пазбаўленага прыемнасці голасу, які вельмі падыходзіць для выканання музыкі ў стылях новая хваля, новая рамантыка, сінці-поп- Duran Duran, A-Ha, 'НРГ' , “Альянс” У аранжыроўках пераважаюць бойкія старарэжымныя клавішы - быццам бы Раві вучыўся граць на сінтэзатары ў Дзідзье Маруані.” [9; 2006/rus/press/interm_1004.html] У рэцэнзіі Леаніда Новікава бачым іншую паралель: “ Амаль што наш (беларускі) адказ Bright Eyes” [9; 2006/rus/press/rollingst_0505.html] А вось Генадзь Шостак з парталу www.zvuki.ru параўнаў АТМАРАВІ з Depeche Mode ды Kraftwerk

У журналістыцы існуе спрэчнае пытанне: “Журналіст мусіць ісці ў ногу з чытачом альбо абганяць у кампетэнцыі аўдыторыю?” У сучаснай музычнай крытыцы часцяком пераважае другое. І “наслуханасць” сярэднестатыстычнага меламана не заўжды дазваляе прапусціць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыі і аналогіі. Атрымліваецца, такім чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж і стымул да адукацыі і ўзбагачэння!

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.