реферат
реферат

Меню

реферат
реферат реферат реферат
реферат

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй

реферат
p align="left">- “рачулка ў берагах плыве, аб нечым шэпча патаемна” [25, с. 2].

5. Дрэў і кветак:

- “уздоўж дарогі спяць бярозы” [10, с. 3];

- “Каля нашай школы

Падрасла рабінка,

Нас яна вітае

Кожнаю галінкай” [17, с. 2];

- “бягуць насустрач белыя бярозкі і серабрыстыя таполі” [23, с. 9];

- “жоўта-залацістыя россыпы дзьмухаўцоў” [23, с. 9];

- “заліты сонейкам папаратнік” [27, с. 7].

6. Птушак і жывёл:

- “старая варона танцавала ўпрысядкі так шчыра, што ледзь не звалілася ўніз” [4, с. 7];

- “Дзве шустрых вароны

Пільнуюць рабіну -

І ягад прамёрзлых

Другім не пакінуць” [13, с. 4];

- “Апрануўся [бусел] у чорны фрак,

Як гусар абуўся” [20, с. 11];

- “Сарока і варона на галінках бярозы раскалыхваюцца. Адна стракоча, другая каркае” [30, с. 15];

- “І накінуўся Мішка,

Самы лепшы ядок,

З самай большаю лыжкай

На духмяны мядок” [2, с. 2];

- “У Белавежскім царстве жыў магутны ўладар лесу Зубр. Быў ён дбайны і справядлівы, любіў жыхароў пушчы” [21, с. 3];

- “Пераскочыла праз плот

Каза Мілка ў агарод” [28, с. 14].

Сям'я - гэта бліжэйшае акружэнне дзіцяці. Для дашкольніка самы дарагі чалавек - мама. Для яе знаходзіцца шмат цёплых і шчырых слоў. Напрыклад:

- “Матуля ўсіх нас моцна любіць.

Яна абдыме, прыгалубіць,

Яна вядзе нас па жыцці.

Так лёгка побач з ёй ісці!” [26, с. 3];

- “Мама прыгалубіць,

Мама ляльку купіць,

Звяжа ў завіруху

Рукавічкі з пуху.

Мама сядзе бліжай,

Казкай закалыша” [32, с. 9].

Зрэдку згадваецца пра брата і сястру, з якімі не сварацца, калі спяць, пра бабулю, добрую майстрыху, пра дзядулю, мудрага і ўважлівага да ўнукаў. На старонках часопіса складаецца вобраз шчаслівай і дружнай сям'і, дзе кожны - апора і падтрымка другому. У такой сям'і пануюць любоў, паразуменне, узаемадапамога, клопат, давер, увага і павага. Аднак, на жаль, ні ў адным з тэкстаў не гаворыцца пра бацьку.

Часопіс фарміруе адметнае стаўленне і да беларускай мовы: яна адзіная, родная, спеўная, ніводны народ больш не карыстаецца ёю, мова - паказчык адзінства народа, які трэба захоўваць як найвялікшы скарб. Дзеці ўжо з маленькага ўзросту пачынаюць разумець прыгажосць, багацце і мелодыку беларускай мовы.

Пачуццёвае, вобразнае ўспрыманне свету дзіцяці фарміруецца праз вытлумачэнне такіх эстэтычных катэгорый, як прыгажосць, дабрыня. Так, прыгожымі ў вачах дзіцяці паўстаюць музыка, якая зачароўвае душу, чалавек з добрым і чуйным сэрцам і інш.

Дабрыня - гэта значыць быць “чалавекам дружбы, міру” [1, с. 2], які заўсёды дапамагае дома, клапаціцца аб родных, імкнецца да дзейнасці на карысць Радзіме.

Любоў - найвышэйшая каштоўнасць, на ёй грунтуецца і прыгажосць, і дабрыня. Дзіця вучыцца любіць “аддана, шчодра, шчыра зямлю, дзе прадзеды жылі” [1, с. 2].

У першую чаргу часопіс імкнецца выхаваць чалавека, які любіць сваю Радзіму, ведае родную мову, спадчыну, гісторыю, культуру, шануе і паважае людзей, які дапамагаюць яму ў станаўленні. Адметнасць часопіса ў тым, што ён дае магчымасць дзецям праз лісты, вершы і малюнкі выказаць сваё бачанне ісцін, якое можа адрознівацца ад погляду дарослых.

Часопіс з'яўляецца выхавальнікам для маленькіх беларусаў, які дапамагае рабіць ім першыя крокі ў гэтым складаным жыцці.

Адукацыйна-гульнёвы часопіс для дзяцей і бацькоў “Детская площадка выдаецца з 2005 года. Галоўны рэдактар выдання - С. Плыткевіч.

“Детская площадка” - гэта месца, дзе збіраюцца дзеці, каб гуляць, знаёміцца, сябраваць, дзяліцца сакрэтамі і быць заўсёды разам. Галоўны накірунак часопіса - зацікавіць дашкольніка, стымуляваць яго творчасць: падштурхнуць дзіця на выдумку і вынаходлівасць (рубрыкі “Разноцветные уроки”, “Рисуем вместе”, “Мир увлечений”, “Задачки для ума”, “Сделай сам”, “Домашняя мастерская” і інш.), развіць прыродную дапытлівасць (рубрыкі “Весёлая азбука”, “Умная страничка”, “Мая Беларусь” і інш.).

На старонках выдання можна сустрэць шмат развіваючых гульняў, конкурсаў, заданняў і практыкаванняў (віктарыны, конкурсы, тэсты, загадкі, матэматычныя задачы), а таксама безліч маляванак, казак, апавяданняў, коміксаў.

Часопіс змяшчае рубрыкі, інфармацыя якіх разлічана на дарослых. Так, напрыклад, рубрыка “В мамин блокнот” рэкамендуе бацькам матэрыял для дзіцячай выяўленчай дзейнасці (акварэльныя фарбы, папера, пластылін і інш.). У рубрыцы “Книжный путеводитель для родителей” змяшчаецца інфармацыя аб кніжнай прадукцыі, якая можа спатрэбіцца для заняткаў па чытанні, развіцці зрокавага і слыхавога ўспрымання, адвольнай увагі, творчага і лагічнага мыслення, памяці, фантазіі, моўных здольнасцей і інш. З дапамогай матэрыялаў з рубрык “Логические игры”, “Шахматная азбука”, “Игры со словами” дашкольнік можа лёгка і быстра засвоіць літары і лічбы. А рубрыка “Говорим красиво” дазволіць пазбегнуць памылак у маўленні.

Часопіс хоча выхаваць са сваіх чытачоў таленавітых дзяцей, якія любяць маляваць, чытаць і фантазіраваць. Такі падыход забяспечвае спрыяльнае развіццё творчага пачатку ў дзяцей.

“Детская площадка” - гэта вельмі цікавы і пазнавальны часопіс, з якім можна весела і карысна правесці час. Матэрыялы рубрыкі “Мая Беларусь” у адукацыйным плане нялішне будзе прачытаць не толькі дзецям, але і дарослым. Яны змяшчаюць інфармацыю пра беларускія гарады і мястэчкі, прыроду, народныя святы, традыцыі, што шырыць кругагляд чытачоў.

Такім чынам, часопісы для дзяцей дашкольнага ўзросту прадстаўляюць інфармацыю, накіраваную на першае сутнаснае азнакамленне дзіцяці са светам, ад якога залежыць, якім чынам дашкольнік будзе ўспрымаць навакольны свет, грамадства і сябе ў ім. Выданні адрозніваюцца прынцыпамі выхавання. “Вясёлка” імкнецца патлумачыць вечныя ісціны, звярнуць увагу дзіцяці на неабходнасць іх разумення. Даросламу належыць накіроўваючая роля. ”Детская площадка” - сапраўдная пляцоўка для дзіцячай выдумкі і вынаходлівасці, прыроднай дапытлівасці і фантазіі. Тут галоўная роля належыць дзіцяці.

Раздзел ІІІ. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй

Малодшы школьны ўзрост называюць вершыняй дзяцінства. Маленькі чалавек захоўвае шмат дзіцячых якасцей - легкадумнасць, наіўнасць, погляд на дарослага знізу ўверх. У той самы час дзіця пачынае страчваць дзіцячую непасрэднасць у паводзінах, у яго з'яўляецца іншая логіка разважанняў, развіваецца тэарэтычнае мысленне. У школе дзеці праз навучанне набываюць новыя веды і ўменні, гэта значыць, ствараюць неабходную базу для сваёй будучыні, набываюць пэўны сацыяльны статус. Змяняюцца інтарэсы, каштоўнасці школьніка, увесь уклад яго жыцця. Паспяховая вучоба, усведамленне сваіх здольнасцей і ўменняў якасна выконваць розныя заданні прыводзяць да станаўлення пачуцця кампетэнтнасці - новага аспекту самасвядомасці, які можна лічыць адным з цэнтральных новаўтварэнняў малодшага школьнага ўзросту.

У сістэме выхавання малодшых школьнікаў асобае месца займаюць часопісы “Рюкзачок” і “Качели”.

“Рюкзачок” - дзіцячы пазнавальна-гульнёвы часопіс на беларускай і рускай мовах. Выдаецца з красавіка 2005 года. Галоўны рэдактар - Н. Ваніна.

Выданне прызначана для выхавання гарманічнай і творчай асобы, адукаванай і зацікаўленай у атрыманні ведаў. Часопіс хоча быць для свайго чытача добрым спадарожнікам на жыццёвым шляху да шчаслівай будучыні.

Назва часопіса матываваная. “Рюкзачок” - гэта месца, куды можна схаваць веды, каб не згубіць, ідучы шляхам жыцця.

Веды ствараюць аснову сацыяльна-грамадзянскай кампетэнцыі вучняў. Публікацыі рубрык “Моя Беларусь”, “Старонкі гісторыі”, “Свет прыроды”, “Путешествие”, “Галерея” утрымліваюць інфармацыю па гісторыі краю, расказваючы, напрыклад, пра Полацкае княства, пра крыжакоў, пра час, калі нашы продкі сталі хрысціянамі і пра такія выдатныя асобы мінулага, як Вітаўт Вялікі і Ягайла. Культураспецыфічная інфармацыя раскрывае кніжны свет і свет мастацтва. Падобныя матэрыялы вучаць чытачоў любові да сваёй зямлі, народа, выхоўваюць павагу да гісторыі Бацькаўшчыны, бо гісторыя і культура роднай зямлі - гэта тая аснова, без якой немагчыма фарміраваць патрыятызм, актыўную грамадскую пазіцыю маладога пакалення. У рубрыках “У нас у гасцях”, “Путешествие”, “История вооружений”, “Галерея”, “Паэтычная старонка”, “Мастерская в рюкзачке” часопіс знаёміць малодшых школьнікаў з культурай замежжа, бо нацыянальная свядомасць немагчыма без павагі да іншых прадстаўнікоў сусветнай супольнасці, напрыклад немцаў ці японцаў.

Час тэхнічных вынаходніцтваў патрабуе ад новага пакалення ведаў і ў галіне тэхнікі. Рубрыкі “Современные технологии” і “Виртуальная реальность” раскажуць пра робатаў або як карыстацца электроннымі бібліятэкамі.

Акрамя ведаў, дзеці набываюць і новыя ўменні. Рэкамендацыі з рубрык “Мастерская в рюкзачке”, “Эксперимент”, “Изостудия” і ўласная фантазія дазволяць зрабіць сваімі рукамі шмат карысных рэчаў (папера, паштоўка, арыгамі і інш.) і засвоіць творчыя метады (калаж, вышыўка крыжыкам, ніткаграфія, штрыхавы малюнак і інш.).

Рэдакцыя друкуе вялікую колькасць матэрыялаў, накіраваных на развіццё грамадзянскіх якасцей асобы малодшага школьніка, падзяляючы клопат дзяржавы ў пытаннях грамадзянскага выхавання. Пытанні грамадзянскіх правоў і абавязкаў чалавека, маральных каштоўнасцей, законаў і нормаў жыцця ўздымаюцца ў рубрыках “Моя Беларусь”, “Я - грамадзянін”, “Права ребенка”. Маленькаму чалавеку тлумачыцца, што ён мае права на выхаванне і адукацыю, на прававую і сацыяльную абароненасць, на ахову здароўя, на атрыманне грамадскага прызнання і ацэнкі сваёй дзейнасці і г. д. У той жа час вучань абавязаны старанна вучыцца, не прыніжаць годнасці людзей, паважаць іх погляды і перакананні, быць дысцыплінаваным, паважаць старэйшых, беражліва і з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі і культуры свайго і іншых народаў, берагчы багацце і хараство роднай прыроды і навакольнага свету і г. д.

Часопіс імкнецца ствараць умовы для праяўлення дзецьмі грамадзянскай актыўнасці, якая рэалізуецца шляхам іх удзелу ў рэальных сацыяльна значных справах, у дзіцячых аб'яднаннях, разнастайных акцыях (рубрыкі “Событие”, “У нас у гасцях”, “Звёздная дорожка” і інш.).

У сваіх матэрыялах выданне звяртаецца не толькі да мінулага краіны, але і да сённяшняга дня. Так рубрыка “Тема для обсуждения” арыентуе на грамадзянскае выхаванне, спрыяе фарміраванню ў школьнікаў грамадзянскай пазіцыі.

У часопісе сустракаецца шмат матэрыялаў чытачоў. Такім чынам рэдакцыя наладжвае кантакт з аўдыторыяй, і сувязь ”рэдакцыя-чытач” не перарываецца. Можна сказаць, што выданне з'яўляецца своеасаблівай трыбунай для выказвання дзіцячых думак, пажаданняў, памкненняў. Гэтай мэце служыць рубрыка “Рюкз-клуб: ваши письма”. Тут дзеці маюць магчымасць запоўніць анкету “Книга - мой друг”, пытаюцца ў дарослых аб цікавых з'явах, друкуюць вершы і казкі, віншуюць родных са святамі, выпраўляюць памылкі ў друкаваным тэксце на старонках часопіса і інш. Такім чынам часопіс дапамагае раскрыць творчы патэнцыял маленькага чытача, стымулюе самастойнасць і творчасць.

У дадатку для бацькоў “Рюкзачок для пап и мам” друкуюцца матэрыялы аб правах і абавязках бацькоў, даюцца парады па выхаванні ў дзіцяці ўсведамлення сваёй прыналежнасці да лёсу Айчыны, гатоўнасці ўзяць адказнасць за ўласныя ўчынкі як у сям'і, так і ў школе. Часопіс арыентуе бацькоў на тое, што яны - самыя блізкія людзі для дзіцяці. Ад таго, якія адносіны пануюць у сям'і, будзе залежыць, якім чынам школьнік успрымае навакольны свет, грамадства і сябе ў ім.

“Качели” - рэспубліканскі штомесячны часопіс для дзяцей і падлеткаў пазнавальна-забаўляльнага характару. Выдаецца на рускай мове з 1998 года. Галоўны рэдактар: К. Дубінская.

Асноўная мэта выдання - заняць школьніка, дапамагчы правесці вольны час з карысцю, развіць здольнасць дзіцяці мысліць і разважаць.

У часопіса ёсць імкненне даць як мага болей пазнавальнай інфармацыі. Гэту задачу выконвае клуб “Знайка” і рубрыкі “Хотите - верьте”, “И знатокам интересно”, “Интересно”, “Ау, детство!”, “Дорожный чемоданчик” і інш. Дзякуючы ім дзеці набываюць усё новыя і новыя веды па геаграфіі, этнаграфіі, лексікалогіі, батаніцы, эстэтыцы, медыцыне, аб модзе, вялікіх вынаходніцтвах і людзях.

Для дзяцей дапытлівых, кемлівых, якія заўсёды знаходзяцца ў пошуку ведаў і гармоніі з навакольным асяроддзем, рэдакцыя пастаянна праводзіць конкурсы і віктарыны, змяшчае на старонках часопіса дзіцячыя казкі, вершы, малюнкі, каб паказаць, наколькі таленавітым і здольным расце новае пакаленне (рубрыкі “Мир увлечений”, “Ау, таланты!”, “Проба пера”, “Сочиняем сказки сами”).

Побач з пазнавальна-інфармацыйным накірункам стаіць ідэйна-выхаваўчая тэматыка. Ёй асобна прысвечаны рубрыкі “Детские организации”, “Рассказы об Отечестве”, “Я люблю Беларусь”, мэта якіх - выхаваць у дзяцей патрыятызм, гатоўнасць да самаахвяравання, стойкасць, мужнасць, гераізм, пачуццё доўгу і гуманізм, прыцягнуць да ўдзелу ў будаўніцтве моцнай і квітнеючай дзяржавы, навучыць памятаць мінулае, цаніць сучаснае, будаваць будучыню. Публікацыі рубрык маюць на мэце выклікаць у дзяцей пачуццё захаплення подзвігамі мужных людзей, павагі да іх цяжкіх лёсаў. Пры чытанні такіх артыкулаў школьнікі на канкрэтных прыкладах могуць вызначыць для сябе значэнне наступных слоў:

Страницы: 1, 2, 3


реферат реферат реферат
реферат

НОВОСТИ

реферат
реферат реферат реферат
реферат
Вход
реферат
реферат
© 2000-2013
Рефераты, доклады, курсовые работы, рефераты релиния, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты бесплатно, реферат, рефераты скачать, научные работы, рефераты литература, рефераты кулинария, рефераты медицина, рефераты биология, рефераты социология, большая бибилиотека рефератов, реферат бесплатно, рефераты право, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, рефераты логистика, дипломы, рефераты менеджемент и многое другое.
Все права защищены.